Рэдкі від марской качкі з'явіўся ў Мінску

4 февраля 2019

Маранку можна ўбачыць на незамерзлых участках Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту. Птушка не баіцца людзей, аблюбавала вадаём і зараз актыўна нырае на дно ў пошуках ежы.

У асноўным маранку можна сустрэць на Балтыйскім моры. А вось у Мінску птушка з'явілася другі раз. Раней у сталіцы яе бачылі тры гады таму.