Найрэдкую для Беларусі птушку – ястрабіную саву - выходжваюць у Віцебскім заапарку

24 января 2018

Яе, зраненую, на дарозе за сто кіламетраў ад абласнога цэнтра знайшлі прахожыя. У птушкі пашкоджана крыло. Зараз сава - на каранціне. За апошнія дзвесце гадоў, паводле слоў арнітолагаў, вядома толькі некалькі выпадкаў, калі ястрабіная сава прылятала ў Беларусь. Вясной пасля лячэння птушку паспрабуюць выпусціць у дзікую прыроду.

Уладзімір Іваноўскі, арнітолаг:

"Гэта вельмі рэдкая сава. Яна жыве ў лесатундры і паўночнай тайзе. І прыкладна раз у пяць гадоў там бывае такая сітуацыя, калі вельмі мала дробных грызуноў. І вельмі тоўсты пласт снегу. І вось тады гэтыя совы ажыццяўляюць вельмі працяглую міграцыю".

Прыгожую птушку лічаць каралевай лясоў. Сваю назву сава атрымала за знешняе падабенства з ястрабам.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя