Рэчыцкі тэкстыль наведаў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька

19 марта 2014

Сёння ў Рэчыцы гаварылі пра махровыя сувеніры для чэмпіянату свету па хакеі, халаты для Армані і новыя тэхналогіі вытворчасці тканіны. Рэчыцкі тэкстыль наведаў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Спецыяльна да чэмпіянату свету найбуйнейшы ў краіне вытворца тэкстыльных вырабаў распрацаваў калекцыю рушнікоў, халатаў, тапак, сурвэтак. Большасць з іх выкананыя з так званага каталёну - тканіны, якая складаецца з лёну і бавоўны. Рэчыцкія тэкстыльшчыкі ўпэўненыя, што такую прадукцыю госці і ўдзельнікі чэмпіянату абавязкова захочуць забраць з сабой на памяць аб Беларусі. На прадпрыемстве зараз ідзе маштабная мадэрнізацыя, якая дазволіць істотна павялічыць аб'ём прадукцыі, а таксама знізіць энергазатраты.


Марыя Ражкова, выконваючая абавязкі генеральнага дырэктара тэкстыльнага прадпрыемства: Вельмі шмат сёння прысутнічае на рынку імпартнай прадукцыі, як афіцыйнай, так і не вельмі і розных вытворцаў - ад турэцкіх да кітайскіх. Сярэднеазіяцкія, туркменскія шырока прадстаўленыя. Але мы імкнемся знайсці такую нішу па дызайне, якасці і кошце, каб паспяхова канкурыраваць сёння сярод усёй гэтай разнастайнасці.


Генадзь Давыдзька не толькі азнаёміўся з асаблівасцямі вытворчасці, але і паразмаўляў з працоўным калектывам Рэчыцкага тэкстылю. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі адзначыў, што сёння прадпрыемства можа служыць прыкладам паспяховай мадэрнізацыі і рэалізацыі буйных інвестпраектаў.