Рэалізацыя школьных тавараў на кантролі КДК. Пытанні з якасцю і цаной часцей узнікаюць на школьных кірмашах, чым у магазінах. Гэта паказалі рэйдавыя праверкі. Гэтымі днямі яны праходзяць паўсюдна. Асаблівая ўвага асартыменту, наяўнасці памераў. У цэлым Камітэт дзяржкантролю ацэньвае выкананне правіл гандлю і заканадаўства аб цэнаўтварэнні. Парушэнняў пакуль выяўлена не шмат, усе яны ліквідуюцца на месцах.
Сёння Камітэт дзяржкантролю запусціў прамую тэлефонную лінію па пытаннях падрыхтоўкі да школы. Аб праблемах можна паведаміць па нумары 191 з 9:00 да 18:00 (перапынак з 13:00 да 14:00) да 24 жніўня. Толькі ў першыя гадзіны працы гарачай лініі на яе паступіла з дзясятак зваротаў.













