Рэабілітацыю пасля COVID-19 прапануюць санаторыі Мінскай вобласці

18 мая 2020
Магнітатэрапія, святлолячэнне, дыхальная гімнастыка... Дзясяткі працэдур для рэабілітацыі пасля COVID-19 прапануюць санаторыі Мінскай вобласці. Большасць лячэбных мерапрыемстваў накіраваная на аднаўленне саслабелых функцый дыхання. Яны не маюць супрацьпаказанняў - дазваляюць прайсці курс аздараўлення амаль кожнаму пацыенту, які перахварэў на каранавірус. Плануецца, што працэдуры будуць прызначацца індывідуальна ў залежнасці ад стану здароўя адпачывальнікаў. 
Чакаецца, што першых пастаяльцаў у здраўніцах цэнтральнага рэгіёна сустрэнуць у гэтую сераду. Рэабілітацыю будуць праходзіць самыя ўразлівыя катэгорыі насельніцтва: пажылыя і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя