Рэабілітацыя праз мастацтва. Вернісаж у 4-й мінскай бальніцы імя Саўчанкі

19 июля 2018

Рэабілітацыя праз мастацтва. Вядомы беларускі фотакарэспандэнт Юрый Іваноў адкрыў вернісаж у 4-й мінскай бальніцы імя Саўчанкі. Майстар рэпартажнага жанру з'яўляецца ўладальнікам прэстыжнай прэміі World Press Photo. Скрозь яго аб'ектыў свет убачыў распад Савецкага Саюза. Юрый Іваноў падарыў свае фотапалотны калектыву кардыялагічнага аддзялення. Яго новы корпус адкрыўся ў маі. У экспазіцыі - тры дзясяткі здымкаў, на якіх майстар паказаў знакамітых беларусаў, значныя падзеі ў краіне і хараство Палесся.

Шчодры падарунак для ўстаноў аховы здароўя Юрый Іваноў робіць не ўпершыню. Адзін з карпусоў 4-й клінічнай бальніцы таксама ўпрыгожвае серыя работ майстра.