Развіццё высокатэхналагічнай вытворчасці ў краіне. Прэзідэнт наведвае прадпрыемства "Адані"

20 марта 2020
Прэзідэнт Беларусі наведвае прыватнае прадпрыемства "Адані". Яно займаецца выпускам медыцынскай тэхнікі і сістэм бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з арганізацыяй працы вытворчасці, лабараторый і цэнтра даследаванняў. Пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы дынамікай фінансавых паказчыкаў: паводле слоў кіраўніка "Адані", лічбы нязменна растуць. 

Беларускі лідар прапанаваў узяць на кантроль пытанне забеспячэння медыцынскіх устаноў нашым абсталяваннем

Беларускі лідар прапанаваў кіраўніцтву прадпрыемства ўзяць на кантроль пытанне забеспячэння медыцынскіх устаноў нашым абсталяваннем. Яно не саступае нямецкаму, ды і попыт на айчынную тэхніку ёсць: 85 працэнтаў прадукцыі - гэта экспарт. Дарэчы, вось ужо дзесяць гадоў прадпрыемства - рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Тут створана 545 рабочых месцаў. Сума інвестыцый - 38,5 мільёна долараў. Рынак для прадукцыі кампаніі - 86 краін. Гэта навуковыя аналітычныя прыборы, медыцынскае рэнтген-абсталяванне, сканары чалавека, багажу, транспарту. 

Прэзідэнт гатовы аддаць вытворчасці тэрыторыі, калі прадпрыемства задзейнічае і іншыя беларускія заводы

За мінулы год экспартавалі тавараў амаль на сорак мільёнаў долараў. Таксама Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гатовы аддаць вытворчасці тэрыторыі, калі прадпрыемства задзейнічае і іншыя беларускія заводы. Адзначым, што сярэдняя зарплата персаналу "Адані" - больш за дзве тысячы рублёў.