Развіццё ўнутранага турызму абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства спорту і турызму

31 мая 2023

Падрыхтоўка экскурсаводаў, папулярызацыя беларускай кухні і абнаўленне парку турыстычнага транспарту. Развіццё ўнутранага турызму сёння абмяркоўвалі на сумесным пасяджэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства спорту і турызму. У сістэме прафсаюзаў 12 санаторыяў. З кожным годам расце колькасць работнікаў, якія падарожнічаюць па роднай краіне і праходзяць аздараўленне ў беларускіх санаторыях. Прафсаюзныя толькі за мінулы год прынялі каля 90 тыс. беларусаў.

Развіццё таксама атрымае і міжнародная выстава турыстычных паслуг. Плануецца, што яна будзе праходзіць штогод пры ўдзеле кожнага рэгіёна, які будзе дэманстраваць сваю ўнікальнасць.