Развіццё сталічных гарадоў-спадарожнікаў выходзіць на новы ўзровень

10 марта 2020
Краўніцтва цэнтральнага рэгіёна прапаноўвае Мінску перспектыўны ўчастак плошчай 73 гектары ў Рудзенску. Сёння ж актыўна ўзводзяць жыллё ў Смалявічах. Вялікі дом на 192 кватэры для мінчан здадуць ужо ўлетку. Развіваецца і інфраструктура. Так, ужо гатовы да эксплуатацыі першы ў Смалявічах гандлёвы цэнтр. Вырашаецца пытанне з дзіцячымі садамі, школамі і паліклінікамі. 

Актыўнасць прыкметная і ад Кургана Славы ў бок Смалявіч. Тут праходзіць рэканструкцыя першага ўчастку трасы Р-53. Нагадаем, дарогу з Мінска праз Смалявічы, Жодзіна да Барысава зробяць бетоннай і чатырохпалоснай.