Развіццё рэгіёнаў - адзін з прыярытэтаў палітыкі нашай краіны

25 октября 2019

Тут не толькі эканамічны патэнцыял, але і пытанні інфраструктуры, у тым ліку і дарожнай. Гэта значыць умовы для жыцця  не горшыя, чым у сталіцы. Насельніцтва Мінска расце. Пры гэтым аб'ёмы будаўніцтва жылля тут будуць штогод скарачацца.
Шлях да рацыянальнага балансу паміж дэмаграфіяй і горадабудаўніцтвам - развіццё сталічных гарадоў-спадарожнікаў. Сёння ў Мінска іх 6. Гэта Фаніпаль, Дзяржынск, Рудзенск, Лагойск, Заслаўе і Смалявічы.

Дарэчы, вектар іх развіцця зараз галоўным чынам накіроўваецца на ўсход: да 2020 года менавіта ў Смалявічах узвядуць 11 шматкватэрных  дамоў, школу, дзіцячы сад і гандлёва-забаўны цэнтр.

Здаецца, 40 кіламетраў, якія падзяляюць сталіцу і Смалявічы,  - зусім невялікая адлегласць. Менш чым паўгадзіны - і ты ў патрэбным пункце. Аднак не ўсюды дарожная інфраструктура аднолькавая: ад кальцавой да Кургана Славы  можна ехаць 90 кіламетраў за гадзіну па чатырохпалоснай дарозе. Далей  траса звужаецца, абмяжоўваецца і хуткасць. 

На больш сучасны, а галоўнае бяспечны ўзровень трасу Р53  выведзе яе рэканструкцыя. Дарогу зробяць чатырохпалоснай і цалкам з бетону. Тут з'явяцца новыя транспартныя развязкі і тунэлі. 

Першы ўчастак  (гэта на паўдарогі ад Кургана Славы да Смалявіч) адкрыюць праз год. А другі  (гэта адлегласць 13 кіламетраў) - праз два гады.