Развіццё спажывецкай кааперацыі ў Мінскай вобласці

29 июля 2020
Знайсці свайго пакупніка нават у самай аддаленай вёсцы, а заадно прапанаваць яму зарабіць на нарыхтоўцы дароў лесу. Сёння кіраўніцтва Савета Рэспублікі, а таксама Белкаапсаюза вывучалІ вопыт развіцця спажывецкай кааперацыі ў адным з самых маляўнічых рэгіёнаў нашай краіны - Нарачанскім краі. Як пераканаліся Анатоль Ісачанка і Інэса Караткевіч, у Мядзельскім раёне запатрабаваны выязны гандаль. Двойчы ці тройчы на тыдзень аўтамагазіны прыязджаюць у кожны населены пункт. У асартыменце - шырокі выбар тавараў. Дарэчы, 15 тысяч вёсак краіны карыстаюцца паслугамі магазінаў на колах. Яшчэ адзін кірунак - нарыхтоўка грыбоў і ягад. Так, за кілаграм чарніц можна атрымаць чатыры з паловай рублі.
Дарэчы, беларускія грыбы і ягады найбольш запатрабаваныя ва ўсіх рэгіёнах Расіі, а таксама 16 краінах Еўрасаюза.