Як прыцягнуць маладых спецыялістаў да працы ў малых гарадах і раскрыць патэнцыял кожнага адоранага вучня? Гэта толькі частка пытанняў, якія абмяркоўвалі сёння ў аблвыканкаме падчас сустрэчы губернатара з педагогамі. Прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці змаглі задаць свае пытанні і ўзняць актуальныя тэмы - ад развіцця спартыўнай базы школ да лічбавізацыі адукацыі.
Закранулі таксама тэму будаўніцтва школ у густанаселеных раёнах. Так, навучальных аб'ектаў на карце вобласці хутка стане больш. Зараз узводзяць школы у Калодзішчах, Стоўбцах і Смалявічах.
Развіццё адукацыі абмяркоўвалася на сустрэчы губернатара Мінскай вобласці з педагогамі
12 февраля 2020













