Развіццё лясной галіны Мінскай вобласці

20 февраля 2020
Прадстаўнікі лясной гаспадаркі падчас штогадовай калегіі падвялі вынікі дзейнасці і ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў. Галоўнай задачай застаецца  аднаўленне лясоў. І Мінская вобласць тут спрацавала на выдатна.
Пашкоджаных караедам насаджэнняў становіцца менш. Наконт прамысловай дзейнасці - стаўка на інвестпраекты. Сёлета адкрыюцца тры аб'екты па вытворчасці драўнянага паліва. Пелетныя заводы з'явяцца ў Капыльскім, Барысаўскім і Старадарожскім раёнах.
Сёлета запланаваны і маштабная мадэрнізацыя гадавальнікаў, будаўніцтва цяплічнай гаспадаркі  для вырошчвання дэкаратыўных раслін.