Развітая сетка ўчасткаў аэробнага кампасцІравання можа на 10 % скараціць аб'ём смецця на звалцы

17 октября 2019
Апалае лісце на вытворчасці пад Мінскам ператвараюць у арганіку. Летась адкрыўся першы ў краіне ўчастак аэробнага кампасціравання. Сыравіну - лісце, траву, галінкі дрэў - спачатку здрабняюць, потым фарміруюць у траншэі. На працягу трох месяцаў атрыманая маса прымае сонечныя і паветраныя ванны, а потым праходзіць праз сіта. Пасля ўсіх этапаў перапрацоўкі з апалага лісця атрымліваецца кампост.

Развітая сетка спецыялізаваных пляцовак можа на 10 працэнтаў скараціць аб'ём смецця, якое адпраўляецца на звалку. Пашырэнне экатэхналогіі запланавана і ў іншых гарадах. Наступны на чарзе пасля сталіцы - Магілёў.