Развенчваем міфы аб усынаўленні ў рубрыцы "Тэрыторыя шчасця"

19 января 2020
На тыдні ў краіне падвялі вынікі дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".   120 інтэрнатаў, дзіцячых  дамоў  і бальніц. Без увагі не застаўся ні адзін малы. 

Бо дзіця з цяжкім жыццёвым стартам,  упэўненыя героі нашага наступнага сюжэта,  можа дарыць не менш любові, чым кроўныя дзеці. 

Сям'я Лаўрынчук з Мінска ўдачарыла дзяўчынку, яна стала трэцім дзіцем у сям'і. Бацькі з гэтага ніякай таямніцы не робяць. Мы працягваем развенчваць міфы аб усынаўленні ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Тэрыторыя шчасця". 

Сумесны праект Агенцтва тэленавін і Цэнтра ўсынавіцеляў "Родныя людзі". Наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк зазірнула ў госці  да сям'і Лаўрынчук і высветліла:  ці праўда, што,  хаваючы ад дзіцяці гісторыю яго з'яўлення ў сям'і, дарослыя абараняюць яго ад непатрэбных траўм, а сябе - ад прадузятай увагі навакольных?

Дарэчы, старэйшая дачка Анастасія Лаўрынчук - "Віцэ-міс Беларусь - 2018", і толькі вярнулася з Лондана, дзе прадстаўляла  нашу краіну на конкурсе "Міс свету" ў тым ліку і з праектам, на які яе натхнілі бацькі. Такім чынам, рэпартаж, дзе ні слова ад аўтара (відэа).