Развядзенне мурашак - папулярнае хобі ў мінчан

19 ноября 2019
У мінчан з'явілася новае хобі! Жыхары сталіцы разводзяць  мурашак.  Аматараў назіраць за жыццём  працавітых насякомых  называюць  мірмікіперамі. Яны  селяць мурашак у так званыя мурашыныя фермы і  сочаць за тым, як развіваецца і павялічваецца калонія на чале з каралевай.  Памяшканні для мікрагадаванцаў - шматкватэрныя -  у іх прадугледжаны  яслі, сховішчы ежы, сталовая і нават спецыяльныя месцы для прагулак.

Каб папярэдзіць уцёкі мурашак,   дах доміка апрацоўваюць спецыяльным маслам, якога   баяцца насякомыя.