Распрацоўку смарт-кантрактаў прадэманстравалі ў ПВТ

16 июля 2019
Аб перспектывах інвестыцый у высокія тэхналогіі гаварылі ў ПВТ. Расіянам цікавы вопыт Беларусі ў IT-сферы. Там распавялі аб штучным інтэлекце і смарт-кантрактах - аналагу пісьмовай дамовы. Гасцей азнаёмілі з прававым механізмам лічбавага Дэкрэта № 8, умовамі наймання замежнікаў у IT-сферу, а таксама экспарце высокатэхналагічных паслуг. За мінулы год продажы прадуктаў беларускіх рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій выраслі амаль на 40%. Такія тэмпы ўразілі расійскіх банкіраў. Таксама ім паказалі і ўнікальныя распрацоўкі нашых кампаній. Германа Грэфа зацікавілі галаграмы, якія лунаюць у паветры. Яны могуць быць рознымі па памерах і кіравацца дыстанцыйна.