Нягледзячы на неспрыяльнае восеньскае надвор'е, садаводы вобласці плануюць сабраць добры ўраджай вінаграду. Так, у Інстытуце пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук вырошчваюць больш за 500 сартоў вінаграду - сталовых і тэхнічных. Апошнія дазваляюць здзяйсняць навуковы прарыў. Напрыклад, на аснове венгерскіх сартоў створаны айчынны гібрыдны фонд. Сярод самых перспектыўных і "маршал фош" французскай селекцыі.
Асноўныя задачы вучоных - скарачэнне імпарту і павышэнне экспарту айчыннай салодкай прадукцыі. У планах - стварэнне новых тэхнічных сартоў для розных відаў перапрацоўкі.













