Распрацаваны план рэарганізацыі Белаазёрскага энергамеханічнага завода

25 марта 2019

Адсутнасць партфеля заказаў, страта традыцыйных рынкаў збыту і маральна састарэлая прадукцыя. Белаазёрскі энергамеханічны завод перажывае   не лепшыя поры. Каб змяніць сітуацыю, спецыялісты распрацавалі план рэарганізацыі прадпрыемства. Прынята рашэнне аб падзеле завода па відах вытворчасцяў. Паколькі частка акцый належыць расійскаму інвестару, то за ім захоўваецца права выпуску прадукцыі ліцейнай вытворчасці. Кацельны  і электрамеханічны кірунак з наступным пераўтварэннем далучаць  да Брэстэнерга. Але галоўнае - не пакінуць без працы супрацоўнікаў прадпрыемства. Да рашэння пытання далучылася і Федэрацыя прафсаюзаў. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння для вызваляльных працаўнікоў,  а іх ледзь больш за  сотню,  ужо прапанавана 14 дадатковых вакансій на  ліцейнай вытворчасці, якая захоўваецца,  і 40 вакансій у энергетычнай галіне. Акрамя таго, шэрагу працаўнікоў прапанавана прайсці перанавучанне па новай прафесіі з наступным працаўладкаваннем.