Кампазітар Яўген Алейнік - госць праекта "Скажынемаўчы"

4 марта 2021
Выкрывальныя довады аб фэйкавых каментарыях у сацсетках  прывёў сёння ў праекце "Скажынемаўчы" кампазітар Яўген Алейнік. Лідар групы і яго жонка, аўтар песень Юлія Быкава, сутыкнуліся з жорсткім булінгам пасля сваіх выказванняў за дзеючую ўладу ў жніўні. Пры гэтым змаглі адсеяць неадэкватную частку нязгодных: напісалі песню ў падтрымку спецпадраздзялення "Алмаз" і аргументавана вядуць блог на старонках у Facebook.

Аргументы AURA, чаму "каханую не аддаюць", можна пачуць заўтра на юбілейным канцэрце групы. А для тых, хто прапусціў выпуск, нагадаем, што  ў праекта "Скажынемаўчы" ёсць свой тэлеграм-канал. Там можна пакідаць каментарыі і прапаноўваць тэмы для абмеркавання ў эфіры.