Ад ІТ-напрамкаў да экалагічных праграм. Самыя розныя фарматы летняга адпачынку падрыхтавалі гэтым летам для школьнікаў Мінскай вобласці.
Так, напрыклад, у Стаўбцоўскім раёне дзеці праводзяць канікулы без гаджэтаў і сучасных тэхналогій - вучацца жыць у дзікай прыродзе, гатуюць ежу на вогнішчы і страляюць з лука. Тэматычную праграму ладзяць некалькі гадоў запар, каб дзеці набылі новыя навыкі і навучыліся берагчы прыроду.
У раскладзе школьнікаў таксама пераадольванне паласы перашкод і скалалажанне. Усе спартыўныя выпрабаванні яны праходзяць пад наглядам вопытных інструктараў.
Розныя фарматы летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей
7 июля 2020













