Рознакаляровымі агнямі заззяюць ёлкі ў сталіцы 15 снежня

7 декабря 2017

Сёлета горад упрыгожылі 18 навагодніх дрэваў. Дадаваць настрою будуць і новыя светлавыя арт-аб'екты. Так, рознакаляровая фігура "Клоун" да навагодніх свят з'явіцца ля цырка. Заззяюць вялікія святочныя цацкі і на Кастрычніцкай плошчы. У яркіх канструкцыях выкарыстоўваюць святлодыёдныя элементы – яны спажываюць мінімум энергіі.

У наступным годзе яркая ілюмінацыя з'явіцца таксама на Партызанскім праспекце і вуліцы Прытыцкага.