Зрабіць разнастайным вольны час сталым людзям у Мінску прапануюць ўніверсітэты трэцяга ўзросту

10 октября 2018

Зрабіць разнастайным вольны час сталым людзям у Мінску прапануюць ўніверсітэты трэцяга ўзросту і гурткі па інтарэсах.

Напрыклад, у клубе "Маэстра", што пры Палацы ветэранаў, заняткі дзеляцца на медыцынскія лекцыі і творчыя майстар-класы. Наведвальнікам прапануюць паслухаць скрыпку, віяланчэль, гітару, аўтарскія сачыненні паэтаў, узяць майстар-клас у мастакоў і архітэктараў.

Штогод выпускнікамі ўніверсітэта трэцяга ўзросту становяцца дзясяткі студэнтаў. Людзі сталага ўзросту паспяхова асвойваюць IT-тэхналогіі, танцавальны фітнес і авалодваюць некалькімі замежнымі мовамі.