Размяць цягліцы і палепшыць рацыён можа любы ахвочы на адкрытых трэніроўках TEOS

28 июня 2019

Найбуйнейшы малочны брэнд краіны - кампанія "Савушкін прадукт" - запрасіла беларусаў у фітнес-залы! Размяць цягліцы і палепшыць свой рацыён можа любы ахвочы на адкрытых трэніроўках TEOS. Праект праходзіць па ўсёй краіне. Вопытныя трэнеры не толькі навучаць лепшым фітнес-практыкам, але і распавядуць аб правільным харчаванні і нават дапамогуць скласці найлепшы рацыён, каб заўсёды быць у форме. А пасля кожнаму ўдзельніку прапануюць дэгустацыю грэчаскага ёгурту TEOS. Арганізатары зважаюць: трэніроўкі бясплатныя, патрэбна толькі анлайн-рэгістрацыя. А сачыць за навінамі праекта можна ў сацсетках кампаніі "Савушкін прадукт".

Алена Бабкіна, дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ "Савушкін прадукт": "Акцэнт мы робім на нашы грэчаскія ёгурты. Таму і праект так завецца "Адкрытая трэніроўка TEOS". Таму што гэта высокабялковы малочны прадукт, натуральны малочны прадукт, які і спецыялісты, і фітнес-трэнеры, і дыетолагі рэкамендуюць тым, хто клапоціцца пра сваё здароўе, клапоціцца пра свой выгляд".

Ганна Вараб'ёва, фітнес-трэнер: "30 % поспеху - гэта трэніроўкі, астатнія 70 %  - гэта харчаванне. Таму што можна вельмі інтэнсіўна трэніравацца, але пры гэтым харчавацца няправільна, і не будзе вынікаў. Пасля трэніроўкі ўсё ж бялок, які хутка засвойваецца, у выглядзе малочных прадуктаў, напрыклад, TEOS ад "Савушкіна прадукта", у выглядзе тварагу - гэта самы аптымальны варыянт. Таму мы паказваем людзям, што гэта ўсё лёгка, проста, не патрабуе шмат фінансавых выдаткаў і зручна".

"Савушкін прадукт" - ініцыятар шматлікіх праектаў для здаровага ладу жыцця. Усе яны развіваюць у беларусаў карысныя звычкі і дапамагаюць умацаваць здароўе. Адкрытыя трэніроўкі TEOS ужо прайшлі ў сталіцы і шэрагу абласных гарадоў. На чарзе - Ваўкавыск, Орша, Пінск, Лунінец.