З сённяшняга дня памер страхавых выплат пры афармленні ДТЗ без ДАІ павялічваецца ўдвая - з 200 да 400 еўра. Адпаведны ўказ быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі. Дакументам вызначаюцца і іншыя важныя змены, якія закрануць аўтастрахаванне. Іншым будзе прынцып пакрыцця ўрону: кампенсацыю зараз можна будзе атрымаць па факце рамонту аўто. Вінаватыя ж у ДТЗ не толькі страцяць скідку на наступную страхоўку, але і атрымаюць штрафную надбаўку. Акрамя гэтага, уводзіцца абавязковае грамадзянскае страхаванне для ўладальнікаў мапедаў і матацыклаў.














