"Размова ў Прэзідэнта" - адразу пасля "Панарамы"

5 сентября 2019
Ужо ў хуткай будучыні,  як распавёў Юрый Караеў у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін,  у МУС могуць перайсці на бальную сістэму ацэнкі службовай дзейнасці. Мяркуецца, што будзе ацэньвацца не колькасць раскрытых  злачынстваў, а маштаб правапарушэння. Такім чынам, прыярытэтам у рабоце  аператыўнікаў стане затрыманне буйных злачынцаў, а не дробных, каб не завышаць за іх кошт  вынікі статыстыкі. Больш падрабязна аб гэтым новаўвядзенні, а таксама  невядомыя дэталі разбойнага нападу на магазін "Яхонт" і што засталося за кадрам тэлекамер падчас размовы  міністра з Кіраўніком дзяржавы - глядзіце ў праекце "Размова  ў Прэзідэнта"   адразу пасля "Панарамы".