"Гутарку ў Прэзідэнта" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы"

2 февраля 2018

Камітэт дзяржбяспекі расследаваў больш за 300 карупцыйных спраў. Яны звязаныя са злачынствамі, якія выклікаюць найбольшы грамадскі рэзананс і ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Сёння пра гэта заявіў старшыня КДБ Беларусі ў інтэрв'ю праекту. Валерый Вакульчык распавёў журналістам пра даклад Аляксандру Лукашэнку, які адбыўся ўчора, і падзяліўся падрабязнасцямі найболей гучных карупцыйных злачынстваў.

Самыя рэзанансныя карупцыйныя справы БелЭйБіЭм і крадзяжоў у лясной гаспадарцы. Пра тое, як атрымалася раскрыць гучнае забойства ў Магілёўскай вобласці, а таксама пра сакрэты цэнтра ўпраўлення ўрадавай сувязі. Нашай здымачнай групе першай атрымалася пабываць там, дзе не было нагі журналіста. Усё гэта і многае іншае без грыфа "сакрэтна" - у праекце "Гутарка ў Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы".