Размова ў Прэзідэнта

2 февраля 2018
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі сілавога блока краіны. У размове са старшынёй КДБ - акцэнт на асаблівую ролю структуры ў гарантаванні бяспекі і падзяка за добрую працу ў сферы барацьбы з карупцыяй. На рабочай сустрэчы з кіраўніком Дзяржкамітэта судовых экспертыз узнялі пытанні аб'ектыўнага і сумленнага расследавання злачынстваў. Прапануецца ўстанавіць новае прафесійнае свята - Дзень судовага эксперта. Сёлета структуры спаўняецца 5 гадоў.

Наколькі своечасовым было рашэнне аб стварэнні новага ведамства, дэталі выкарыстання ў працы найноўшых тэхналогій. Пра ўсё гэта па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам у эксклюзіўным інтэрв'ю распавёў кіраўнік дзяржкамітэта Андрэй Швед.