Пачым барэль - мы наўрад ці б так пільна сачылі, калі б рынак так не скаланула. А вось цэны на лімоны, імбір і часнок у краіне растуць нейкімі неверагоднымі тэмпамі! Антырэкорд у гэтым спісе "дэфіцытных" прадуктаў устанавіў свежы імбір, дадаўшы за апошнія 2-3 тыдні да 500%! Прадстаўнікі гандлёвых сетак тлумачаць такі рост павышэннем закупной цаны, бо попыт на так званыя прыродныя імунамадулятары высокі ва ўсім свеце.
Наш Прэзідэнт даручыў ураду і Камітэту дзяржкантролю тэрмінова разабрацца з цэнамі на тавары, што падаражалі. А мы адправілі ў магазін Надзею Сербіненку. Разам з "народнымі блогерамі" з розных беларускіх гарадоў яна правяла сваё "лімонна-імбірнае" расследаванне (відэа).
Разгон цэн на імбір і лімоны - 500 працэнтаў! "Лімонна-імбірнае" расследаванне "Галоўнага эфіру"
12 апреля 2020













