Раёны Мінскай вобласці прадэманстравалі свае гуманітарныя праекты

9 апреля 2019

Канцэпцыю стварэння цэнтра нацыянальных культур прадставіў Чэрвеньскі раён. Макет новага інклюзіўнага парка для людзей з інваліднасцю - Барысаўскі. Увогуле было прэзентавана амаль 200 праектаў - гэта сацыяльная сфера, спорт, захаванне прыродных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

На абласным семінары абмеркавалі станоўчыя вынікі ўжо рэалізаваных праектаў, а таксама механізмы пошуку і прыцягнення спонсарскай дапамогі.