"Райнэйр" выявіў у сваіх "Боінгах" расколіны

6 ноября 2019
Бюджэтны авіяперавозчык "Райнэйр" адмяніў палёты як мінімум трох сваіх "Боінгаў" праз выяўленыя ў дэталях лайнераў расколіны! Як паведамляе брытанская газета “Гардыян", ва ўсіх выпадках заганы былі заўважаныя паміж крылом і фюзеляжам. Такія расколіны ўжо прывялі да спынення эксплуатацыі 50 самалётаў "Боінг" па ўсім свеце.