Рай для філатэлістаў. У Віцебску экспануюць маркі краіны чучхэ

20 января 2020
Паштовыя маркі краіны чучхэ. Каля васьмісот мініяцюрных экспанатаў з фондаў Музея карэйскіх паштовых марак у Пхеньяне выстаўленыя ў Віцебску. Гэтыя маркі выпушчаныя на працягу апошніх пяцідзесяці гадоў і адлюстроўваюць важныя моманты жыцця КНДР - ад палітыкі да заваявання космасу. Выстава арганізаваная пры падтрымцы пасольства КНДР у Беларусі. Год таму яна экспанавалася ў Мінску і мела вялікі поспех. 
Першыя паштовыя маркі ў КНДР выпусцілі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ў гонар стварэння паштовай службы ў вызваленай Карэі. Зараз іх выдаюць масавымі серыямі. Але ўсё ж для філатэлістаў з усяго свету займець для сваёй калекцыі асобнік з Паўночнай Карэі - вялікі поспех.