Рацыён вучняў у школах дапоўнілі збалансаванымі стравамі

25 сентября 2019

Новае меню ў школах. Рацыён вучняў дапоўнілі збалансаванымі стравамі. На абед цяпер можна паспрабаваць італьянскія тэфтэлі з рыкотай, філе птушкі з запечанымі памідорамі і свіную катлету з аўсянымі камякамі. Акцэнт зрабілі на карысныя калорыі і вітаміны. Таму цукар і соль у складзе страў значна зменшылі. На дэсерт, напрыклад, распрацавалі дамашнюю шарлотку - пірог "Смак". Усяго ж прапанавана 10 гастранамічных навінак. 

Перагледзелі і асартымент буфета. Малочнай прадукцыі стала ў два разы больш. На прылаўку  тварожныя дэсерты, ёгурты, бялковыя фруктовыя кактэйлі. Сярод садавіны  яблыкі, грушы, нектарыны.