Развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі, павелічэнне яе долі ў эканоміцы, а таксама скарачэнне спажывання дарагіх энергарэсурсаў - прыярытэт будучай пяцігодкі, у тым ліку за кошт скарачэння страт. 2 гады таму кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб павышэнні энергаэфектыўнасці жылога фонду. Падпісаны адпаведны ўказ, ён стаў прарыўным механізмам, які дазволіў самім жыхарам прымаць удзел у цепларэнавацыі шматкватэрных дамоў на выгадных умовах: растэрміноўка аплаты - да 15 гадоў і да 50 % бязвыплатнай субсідыі ад дзяржавы. Першыя такія сумесныя праекты сябе ўжо апраўдалі (відэа).
Растэрміноўка да 15 гадоў і да 50 % бязвыплатнай субсідыі - першыя праекты аб павышэнні энергаэфектыўнасці ўжо сябе апраўдалі
21 сентября 2021













