Расследаваннем анамальнай з'явы ва Уздзенскiм раёне займаюцца ўфолагі

15 апреля 2020
Неверагодна, але факт. Незвычайныя кадры з камеры відэаназірання даслалі да нас з Уздзенскага раёна. Неапазнаны лятаючы аб'ект напалохаў супрацоўнікаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Наша здымачная група сумесна са спецыялістамі па паранармальных з'явах выехала на месца. Расследаванне анамаліі - у Ільі Цвяткова.

Мікалай Туркоў працуе сторажам сельгаспрадпрыемства ва Уздзенскім раёне ўжо больш за чатыры гады. Мужчына прызнаецца, за ўвесь гэты час такі выпадак з ім здарыўся ўпершыню. Сустрэча з неапазнаным лятаючым аб'ектам адбылася падчас начной змены - Мікалай заўважыў нешта незвычайнае на камеры відэаназірання.

На відэа з камеры можна ўбачыць светлавы шар, які быццам завіс у паветры і павольна перамяшчаецца над зямлёй. Калі стораж выйшаў на вуліцу, шар схаваўся за цягач, які стаяў побач, а потым і зусім знік.

Каб разабрацца ў сітуацыі, наша здымачная група выехала на месца разам са спецыялістам па паранармальных з'явах. Пасля апытання відавочцаў уфолаг прыступіў да агляду тэрыторыі.

Трэба даследаваць саму камеру

Вось так выглядае пляцоўка, на якой амаль адбылася сустрэча з незнаёмым аб'ектам. І засняты ён быў вось на гэту камеру пад дахам бокса для грузавікоў. І для таго, каб разабрацца, у чым усё ж такі справа, трэба даследваць саму камеру з усіх бакоў, а таксама вугал яе агляду.

Паводле адной з версій уфолаг, на выяве - насякомае, якое пралятала, альбо села на аб'ектыў. З-за расфакусіроўкі камера дала эфект свячэння. Такія выпадкі здараюцца. Таму спецыяліст шукаў на камеры павуціну - сляды знаходжання "зямных" прышэльцаў.

Шаравая маланка - рэальная пагроза для людзей і пабудоў

І калі выпадак на сельгаспрадпрыемстве пад Уздой, хутчэй за ўсё,  простае супадзенне - канчатковы вердыкт спецыялісты агучаць у бліжэйшы час, то вось шаравыя маланкі, якія лятаюць перад навальніцай, хоць і вельмі рэдкая, але рэальная з'ява ў прыродзе, пра якую мала што вядома. 

Вось гэты дом пад Стоўбцами пацярпеў,  паводле слоў сведкаў, ад шаравай маланкі. Яна трапіла у дом праз дах у пачатку вясны два гады таму і падпаліла яго. Унутры не было ўладальнікаў. Вынік, як бачна, вельмі сумны.

Незвычайную з'яву вывучаюць не толькі беларускія ўфолагі - навукоўцы ва ўсім свеце. Нават спрабуюць узнавіць яе ў лабараторных умовах. А пакуль спецыялісты раяць, заўважыўшы нешта падобнае на шаравую маланку, тэрмінова звяртацца ў службу выратавання, а таксама паведамляць пра здарэнне ўфолагам.