Расследаванне рэзананснага забойства бізнесмена Сяргея Мяцельскага завершана

27 мая 2019

Расследаванне рэзананснага забойства бізнесмена Сяргея Мяцельскага ў Бярэзінскім раёне ў 2016 годзе ўжо завершана. Сёння МУС і СК расказалі падрабязнасці гучнага злачынства. Аказваецца, з камерсантам расправіліся двое - нехта Сiнькевіч і Светчыкаў. Мужчыны ўжо адбываюць пакаранне за забойства іншага бізнесмена - Андрэя Касяка. Паводле версіі МУС, абодва злачынствы былі ўчынены з розніцай у некалькі месяцаў. Асноўная версія злачынства - камерцыйная дзейнасць загінуўшага.

Уладзімір Ціхіня, намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Фігуранты знаходзіліся больш як год у СІЗА і пра ўсе метады і формы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ведалі. Намі была праведзена не адна аператыўная камбінацыя, тактычныя хады, у выніку чаго Сянкевіч напісаў яўку з пакаяннем, апісаў усе акалічнасці забойства. Сказаў, што яго папрасіў Светчыкаў учыніць забойства,  назваў суму - 30 000".

І як сёння было заяўлена падчас брыфінгу, дваім мужчынам прад'яўлены новыя абвінавачанні. А крымінальная справа ўжо паступіла ў Мінскі абласны суд.