Расследаванне злачынстваў пяройдзе ў электронны фармат

12 апреля 2018

У Беларусі плануюць укараніць адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму Следчага камітэта. Гэта дазволіць знізіць выдаткі, зменшыць рызыку фальсіфікацыі матэрыялаў справы і тэрміны расследавання.

Іван Наскевіч, Старшыня СК Беларусі: "Канчатковым прадуктам з'яўляецца для нас стварэнне электроннай крымінальнай справы. Гэта наша канчатковая мэта. Да гэтай ідэі мы імкнемся, падгледзеўшы напрацоўкі замежных партнёраў. Нейкія элементы крымінальнай справы ўкаранёныя ў крымінальны працэс у Грузіі, Казахстане, Арменіі".

Гэтыя і іншыя інавацыйныя падыходы зараз у Мінску абмяркоўваюць на канферэнцыі прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі і госці з Расіі, Казахстана і Грузіі.