Распараджацца грошамі разумна ўжо з юных гадоў навучыць рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка

5 сентября 2018

Распараджацца грошамі разумна ўжо з юных гадоў навучыць рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка "Твае першыя фiнансы". Сёння праект адзначыў пяцігадовы юбілей. Усяго ж абыходзіцца з першымі фінансамі навучаць каля ста тысяч пяцікласнікаў па ўсёй краіне. У гульнявой форме хлопчыкам і дзяўчынкам дапамогуць асвоіць асновы эканомікі. Старт новаму навучальнаму сезону далі ў сярэдняй школе № 4 Мінска.

На яркім свяце пабывала і наш карэспандэнт Вікторыя Антоненкава.