Раскрыць таленты кожнага спрабуюць у Слуцкім прафесіянальна- тэхнічным каледжы

5 марта 2014
Занятасць студэнтаў па-за вучэбным працэсам. Задача вырасціць не толькі першакласных спецыялістаў, але і раскрыць таленты кожнага студэнта стаіць перад установамі адукацыі Міншчыны. На выдатна гэтую задачу выконваюць у Слуцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы. Там, акрамя вучэбных класаў і лабараторый, працуюць больш за 30 гурткоў і спартыўных секцый. Студэнты разам з выкладчыкамі ў звычайным каледжы стварылі ўласны музей з багатай экспазіцыяй, маленькі батанічны сад і нават збудавалі старадаўнюю беларускую хатку.

У пакоях, дзе лунае творчы запал не толькі выкладчыкаў, але і студэнтаў, пабывала і Наталля Кезік.

Сваякоў на фотаздымках знаходзіць і сам Барыс Браніслававіч. У Слуцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы працавалі яго бацька і маці - іх фотакарткі таксама вісяць у музеі каледжа. Тут не толькі першыя кіраўнікі малочных заводаў і знакаміты трохвугольны пачак малака, але і драўляныя маслабойні, ткацкія станкі, прасы і нават старыя грошы.

Падтрымліваць экспазіцыю дырэктару музея пасля заняткаў дапамагаюць і самі навучэнцы.
І каб не засумаваць у выхадныя і вечарам пасля заняткаў, тут створаны ўсе ўмовы.

Спартыўныя залы і пляцоўкі на свежым паветры, трыццаць гурткоў. У этнаграфічнай майстэрні Скарбніца студэнты ўзнавілі старажытны інтэр'ер у пакоях. Тут ёсць нават уласная печка с чыгунамі, дзе і зараз можна прыгатаваць румяныя пірагі.

Студэнты адказваюць і за дызайн калідораў у вучэбных карпусах. Усе кветкавыя кампазіцыі, нацюрморты і пано, якія размешчаны на сценах, зробленыя сваімі рукамі. Больш за тое, рамонт у каледжы ўжо не першы год тут робяць выключна сваімі сіламі - так званым гаспадарчым спосабам.

Сем гадоў таму гэты пакой выкарыстоўваўся як дапаможнае памяшканне, і тут не было ніводнай кветкі. Зараз жа ў зімнім садзе больш за 550 відаў кветак і раслін.

Першапачаткова для зімняга саду з 400 квадратных метраў будаўнікі вывезлі 10 машын пяску і столькі ж завезлі прыгоднага грунту. Зараз гаспадары ў садзе збіраюць плады апельсінаў, бананаў і кавы.

Таму ў зімні сад навучэнцы заходзяць кожны дзень - кветкі не церпяць абыякавасці. Больш за тое, у планах пашырыць зялёную экспазіцыю і высадзіць у беларускі грунт эўкаліпт і абавязкова экзатычныя прыправы. Іх у свае кулінарныя шэдэўры змогуць дабаўляць будучыя кухары.