Разлік за ваду за студзень будуць ажыццяўляць ужо па новых тарыфах

11 января 2017

Разлік праз адзіны клік - з 15 студзеня падаваць звесткі з лічыльнікаў вады зноў можна будзе праз Інтэрнэт. Раней такая паслуга была даступна на сайце komplat.by, пакуль партал не закрылі ў сувязі з пераходам да адзінай сістэмы разліку за жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведны радок з'явіцца ў адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы ў падраздзеле "Камунальныя плацяжы". Такім чынам, звесткі па лічыльніках вады можна будзе падаваць праз інфакіёскі, банкаматы, мабільны дадатак, сайт або, як і раней, праз тэлефонны званок.

Дарэчы, разлік за ваду за студзень будуць ажыццяўляць ужо па новых тарыфах - 83 капейкі за кубаметр. Такім чынам, насельніцтва будзе аплачваць амаль 75 % кошту гэтай камунальнай паслугі.