Усё гэта можна ўбачыць у музеі савецкай вылічальнай тэхнікі. Ён размешчаны ў Мядзельскай гімназіі нумар адзін. Экспазіцыя налічвае больш за 200 мадэляў. Убачыць экспанаты змогуць не толькі вучні раёна, але і дзеці, якія адпачываюць у лагеры "Зубраня", а таксама турысты Нарачанскага края.
Такі музей адзіны ў нашай краіне. Аналагі можна ўбачыць у Злучаных Штатах Амерыкі, Расіі, а таксама ў Бельгіі.













