Рамзан Кадыраў высока ацаніў якасць беларускіх грузавікоў

26 сентября 2017

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі працягвае дзяліцца ўражаннямі ад візіту ў Беларусь. Сёння ў сваім Instagram Рамзан Кадыраў апублікаваў яшчэ адзін яркі ролік. На МАЗе ён правёў хадавыя выпрабаванні спецмашын і прызнаўся, што гэта першая паездка на такой машыне.

Рамзан Кадыраў высока ацаніў якасць беларускіх грузавікоў і падпісаў відэа так: "Вось гэта клас! Гэты монстр слухаецца вадзіцеля, як дзіцячы веласіпед. Лёгкі ў кіраванні, шыкоўны дызайн, па роліку можаце самі меркаваць, што за кайф".