Ралі-рэйд Мамаеў курган прайшоў у Валгаградзе

29 августа 2013

Спартыўная каманда Мінскага аўтамабільнага завода вярнулася з чарговых спаборніцтваў. Ралі-рэйд Мамаеў курган прайшоў у Валгаградзе. Маршрут гонкі прайшоў па грунтавых дарогах і пясчаных дзюнах. Па месцах, дзе 65 гадоў таму праходзіла Сталінградская бітва. Працягласць спартыўнай трасы - больш за тысячу кіламетраў. Два нашы экіпажы занялі першае і трэцяе месца ў абсалютным заліку.


Інавацыйныя канструктарскія рашэнні каманда ўкарэніць і на новым - трэцім баявым аўтамабілі, які ўжо ў студзені прыме ўдзел у найбуйнейшым ралі-марафоне ў свеце Дакар.