Ракетныя войскі і артылерыя ПС Беларусі здзейснілі марш у рамках праверкі боегатоўнасці

4 мая 2023

У Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці. У рамках чарговага этапа падраздзялення ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл здзейснілі марш працягласцю больш як 300 кіламетраў у прызначаныя раёны. Пры гэтым будуць адпрацаваныя пытанні паветранага прыкрыцця тэхнікі на маршы ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі беспілотнікаў. Яны будуць здзяйсняць разведку маршрутаў руху і авіяцыйнае прыкрыццё на працягу ўсяго маршруту.

Ва Узброеных сілах праводзяць і раптоўныя праверкі, мэта - ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабістага саставу аператыўна рэагаваць на абстаноўку, якая складваецца. У маі будзе праведзены чарговы этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў.