Радыёстанцыя "Сталіца" адзначае сваё паўналецце рок-канцэртам

24 сентября 2016

Структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі - радыёстанцыя "Сталіца" - сёння адзначае сваё паўналецце рок-канцэртам.

Беларуская рок-станцыя вяшчае на стыку двух фарматаў - альбомнаарыенаванага рока і сучаснай музыкі. Эфірнае напаўненне радыёстанцыі - гэта не толькі музычныя перадачы, але і праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Асабліва папулярны праект "Крок да рока", дзе маладыя рок-групы іграюць свае кампазіцыі ўжывую прама ў студыі радыёстанцыі на Чырвонай, 4. Да новага сезона і юбілею радыё падключылі адразу 24 ФМ-перадатчыкі, а гэта значыць, што "Сталіцу" слухаюць па ўсёй краіне.

Са святам любімую радыёстанцыю павіншавалі шматлікія рок бэнды, якім "Сталіца" дала своеасаблівы старт у жыццё. Адзначу, што сёння радыёстанцыя вяшчае 24 гадзіны за суткі, а таксама па ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы Інтэрнэт.