Радыёстанцыя "Радыус FМ" святкуе юбілей

12 июля 2018

Падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі ўжо 15 гадоў у эфіры! Нашы калегі вяшчаюць на 98 працэнтах тэрыторыі Беларусі. У свой дзень нараджэння на радыё падрыхтавалі спецыяльны эфір - ён пачынаецца ў гэтыя хвіліны - і падарункі для слухачоў. А да пяці вечара выйдуць 15 стапрацэнтных хітоў розных гадоў са спецыяльнай застаўкай. Задача слухачоў - адгадаць год выхаду песні і даслаць яго ў SMS.

Радыё, якое можна як слухаць, так і чытаць і глядзець. "Радыус FМ" актыўна развівае анлайн-эфіры на ўласным ютуб-канале і ў сацсетках.