Радыёмост Мінск - Валгаград аб'яднаў удзельнікаў Сталінградскай бітвы

6 апреля 2015

Радыёмост Мінск-Валгаград аб'яднаў удзельнікаў  найбуйнейшай сухапутнай бітвы - Сталінградскай бітвы. У Доме беларускага радыё ветэраны Вялікай Айчыннай з дзвюх  краін у прамым эфіры ўспомнілі свае франтавыя будні.

Праз 72 гады з моманту заканчэння ваенных  дзеянняў, якія пераламалі ход усёй вайны, удзельнікі бітвы  выказалі сваё стаўленне да таго, як захоўваецца памяць аб тым часе. Да ветэранаў падчас радыёмаста далучылася і маладое пакаленне - актывісты маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі.

У эфіры Першага канала Беларускага радыё запіс праекта "Гарады-героі"  прагучыць сёння ў 12:05. Акрамя  Валгаграда, на сувязь з Мінскам неўзабаве выйдуць таксама радыёкампаніі з Масквы, Пецярбурга і Севастопаля.