Радыё "Сталіца" сёння святкуе сваё паўналецце

21 сентября 2016

Радыё "Сталіца" - адзіная цалкам беларускамоўная станцыя FM-фармату ў краіне - сёння святкуе сваё паўналецце. "Сталіца" з'яўляецца структурным падраздзяленнем галоўнага медыяхолдынга краіны - Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры пазыўныя радыёстанцыі гучаць на працягу 18 гадоў. Першая беларуская рок-станцыя вяшчае на стыку фарматаў альбомнаарыентаванага рока і сучаснай музыкі. У эфіры ў асноўным музычныя кампазіцыі беларускіх выканаўцаў, якія працуюць у рок-стылістыцы. А таксама праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Адзначым, сёння радыёстанцыя вяшчае 24 гадзіны на суткі, а таксама па ўсім свеце ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы Інтэрнэт.