Радыё "Беларусь" будзе супрацоўнічаць з ІА "Сіньхуа"

10 сентября 2018

Сёння ў Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Белтэлерадыёкампаніі і кітайскага інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа".

Міжнароднае радыё "Беларусь" нашага медыяхолдынга - адзіны ў Беларусі СМІ, які вяшчае на кітайскай мове. Падпісанне пагаднення дазволіць актывізаваць двухбаковы абмен фотаздымкамі, відэаролікамі і тэкставымі матэрыяламі.

Гэта ўжо трэцяе пагадненне радыё "Беларусь" са СМІ Кітая. Ужо наладжана супрацоўніцтва з правінцыяй Хэнань, а таксама з агенцтвам China News Service.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя