Працу журналістаў АТН высока ацаніла Міністэрства адукацыі. Віншуем нашых калег!

7 мая 2018

Падзяка аб'яўленая адразу пяці журналістам аддзела рэпарцёраў і рэгіянальных навін. Кіраўнік ведамства Ігар Карпенка на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ не толькі ўручыў памятныя дыпломы, але і павіншаваў працаўнікоў тэлебачання з прафесійным святам. Пляцоўкай для ўзнагароджання і адначасова для дыялогу будучых журналістаў і вопытных рэпарцёраў стаў Інстытут журналістыкі БДУ.

У інтэрв'ю нашаму тэлеканалу міністр пракаментаваў змены ў новым навучальным годзе.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Гімназічная адукацыя будзе выключна 10-11 клас. Разам з тым, пачынаючы з пятага класа, мы даем роўныя магчымасці для школ і гімназій вылучыць дадатковыя дзве гадзіны, якія сёння ёсць у гімназій, а ў школ - няма, на вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні".

Нагадаем, зараз рыхтуецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. Праект выносіўся на грамадскае абмеркаванне.